Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі за падрыхтоўку тэрактаў затрымалі 5 чачэнцаў


Францускія СМІ паведамляюць пра арышты выхадцаў з Расеі, падазраваных ва ўчыненьні тэрарыстычных нападаў.

Як піша выданьне Le Monde, у ноч з панядзелка на аўторак у горадзе Без’е і рэгіёне Манпэлье былі арыштаваныя пяць расейцаў чачэнскага паходжаньня.

Яны падазраюцца ў падрыхтоўцы тэрактаў, паведаміла пракурор Івон Кальвэ.

Ператрусы працягваюцца. Расейская амбасада камэнтароў з гэтай нагоды не дае.

XS
SM
MD
LG