Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка зрабіў заяву на карысьць беларускай мовы на чарговым зьезьдзе БРСМ.

«Культура — вось што робіць беларуса беларусам, а ня проста „тутэйшым“, у якім бы пункце зямнога шара ён ні знаходзіўся. Ня толькі наша найбагацейшая спадчына — літаратура, музыка, архітэктура — але і мова, якую мы павінны ведаць, гісторыя, якую мы павінны памятаць, і каштоўнасьці, якія мы павінны паважаць», — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.

«Ёсьць хадзячая думка: у сучасным сьвеце няма месца нацыянальным культурам, а ім на зьмену прыходзіць адна — глябальная. Думаю, што гэта ня так. У кожнага народа ёсьць уласная сыстэма каардынатаў, вэктар разьвіцьця, зададзены яго гістарычным вопытам і нацыянальнай культурай. Празь іх прызму мы ўспрымаем сьвет. Ці мы далучаемся да эканамічных альянсаў, ці пераймаем тэхналёгіі, ці прылучаемся да сусьветнай культуры, мы ўсё роўна ўсе праламляем празь сябе. І гэта дазваляе нам перажыць, „пераварыць“, калі хочаце, глябалізацыю, узяць ад яе толькі тое, што нас умацоўвае», — заявіў Лукашэнка.

Пры гэтым выступаў Лукашэнка па-расейску.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG