Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мая прабабця Тэкля шмат часу бавіла са мной, бо маці рана выйшла на працу.

Зь дзяцінства запомнілася, як мы сядзім на ганку перад хатай, дзе выгадаваўся мой тата, і глядзім у сад, цёплае сонца промнямі лашчыць нашы твары, а бабуля мне баіць пра Піліпку-сынка альбо сьпявае... І сьпевы тыя — бясконцыя.

Іначай як па-беларуску мая бабуля ня ўмела... То яна мяне казкамі і сьпевамі закадавала на беларускасьць.

Іншая справа мае бацькі. Як большасць беларусаў, яны нарадзіліся ў вёсцы, гадаваліся па-беларуску, паканчалі беларускія школы і выправіліся ў горад...

Сёньня для маіх дзяцей у сям’і асноўныя русыфікатары — гэта дзядулі і бабулі.

Ігар Кузьмініч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас maksymiukj@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG