Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баі ў данецкім аэрапорце працягваюцца


У Данбасе ў баях з украінскімі вайскоўцамі за апошні тыдзень забітыя каля 300 расейскіх салдат і сэпаратыстаў.

Пра гэта заявіў дарадца Міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка. Паводле яго слоў, прадстаўнікі так званай «Данецкай народнай рэспублікі» (ДНР) панесьлі страты пры атаках Данецкага аэрапорта, абстрэлах гарадоў Горлаўка, Камсамольскі і Валнаваха.

Расейская праваабаронца Алена Васільева, якая займаецца расьсьледаваньнем гібелі расейскіх вайскоўцаў на ўсходзе Ўкраіны, у панядзелак апублікавала інфармацыю аб тым, што за апошнія дні ў Данбасе загінулі 382 расійскіх вайскоўцаў, каля 500 параненыя.

У аўторак у раёне Данецкага аэрапорта працягваюцца баі. Жыхары Данецка паведамляюць, што ў горадзе чуваць стрэлы і выбухі. Кіраўнік самаабвешчанай ДНР Аляксандр Захарчанка напярэдадні заявіў, што прарасейскія сэпаратысты занялі ўсю тэрыторыю стратэгічнага аб’екта. Прадстаўнікі камандаваньня ўкраінскай арміі абвяргаюць гэтую інфармацыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG