Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША нармалізуюць адносіны з Кубай


Як паведаміў «Голасу Амэрыкі» прадстаўнік Дзярждэпартамэнта, Злучаныя Штаты гатовыя «паскорыць працэс наладжваньня стасункаў» з Кубай, засяродзіўшы ўвагу на цэлым шэрагу абласьцей, супрацоўніцтва ў якіх адпавядае інтарэсам абедзьвюх краін.

У панядзелак 19 студзеня, выступаючы на брыфінгу перад гістарычнымі перамовамі ў Гаване, якія павінны адбыцца з 21 па 23 студзеня, прадстаўнік зьнешнепалітычнага ведамства ЗША заявіў, што Вашынгтон будзе па-ранейшаму прыкладаць намаганьні да наладжваньня дыпляматычных адносін і ўдасканаленьні іміграцыйных працэдур.

Нармалізацыя адносін — гэта не «заахвочваньне» каго-небудзь. «Стабільная» дыпляматычную прысутнасьць ЗША на Кубе ў інтарэсах абедзьвюх краін, заявіў прадстаўнік Дзярждэпартамэнта.

ЗША ўключылі Кубу ў сьпіс краін-спонсараў тэрарызму, аднак, як паведаміў чыноўнік, Вашынгтон распачне намаганьні па наладжваньні дыпляматычных адносін і перагляду рашэньня аб уключэньні Кубы ў гэты сьпіс.

Урад ЗША лічыць, што аднаўленьне дыпляматычных адносін з Кубай пашырыць магчымасьці ЗША для аказаньня «пазытыўнага ўзьдзеяньня» на становішча спраў у гэтай краіне.

Дэлегацыю ЗША на перамовах будзе ўзначальваць Робэрт Джэйкабсан, намесьнік дзяржсакратара па Заходнім паўшар’і. Гэта будзе першым візытам высокапастаўленага амэрыканскага дыплямата на Кубу за апошнія трыццаць з лішнім гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG