Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пры выбуху ў Харкаве пацярпелі 14 чалавек, чацьвёра з якіх дзяўчаты ад 19 да 24 гадоў. Пра гэта паведаміў дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка. Паводле яго інфармацыі, адзін пацярпелы знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане, шэсьць — у цяжкім, яшчэ шасьцёра атрымалі лёгкія раненьні. Паводле Герашчанкі, людзі былі параненыя мэталічнымі аскепкамі.

«Тое, што адбылося ў Харкаве каля будынку Маскоўскага раённага суду, гэта загадзя сплянаваны і падрыхтаваны тэрарыстычны акт», — падкрэсліў ён. Пракуратура папярэдне кваліфікуе выбух каля суду ў Харкаве як «тэракт».

Па папярэдніх дадзеных, выбуховае прыстасаваньне было закладзена не ля ўваходу ў будынак суду, а на тэрыторыі каля суду, паведаміў старшыня Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Ігар Балута. Паводле яго слоў, выбух прагрымеў, калі людзі выходзілі з будынка пасьля завяршэньня судовага паседжаньня. У апошнія месяцы ў Харкаве адбыліся некалькі выбухаў: на чыгунцы, ля вайсковых аб’ектаў і кавярняў.

XS
SM
MD
LG