Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэдактарам Charlie Hebdo стаў карыкатурыст, паранены падчас нападу


Прастрэленая шыба ў офісе Charlie Hebdo у Парыжы.
Прастрэленая шыба ў офісе Charlie Hebdo у Парыжы.

Карыкатурыст Ларан Сурысо стане новым рэдактарам сатырычнага штотыднёвіка Charlie Hebdo. Пра гэта паведамляе францускае выданьне Le Figaro.

Стэфан Шарбанье, папярэдні рэдактар часопісу, загінуў ад рук тэрарыстаў 7 студзеня гэтага году. Дагэтуль Ларан Сурысо быў судырэктарам Charlie Hebdo сумесна з Шарбано.

Падчас атакі на рэдакцыю сатырычнага штотыднёвіка Ларан Сурысо быў паранены ў правае плячо. Заўтра ён мае пакінуць шпіталь.

7 студзеня тэрарысты ўчынілі бойню ў цэнтры Парыжа ў будынку рэдакцыі штотыднёвіка Charlie Hebdo, які публікаваў карыкатуры на прарока Мухамэда. У выніку тэракту загінулі 12 чалавек. Яшчэ 11 чалавек атрымалі раненьні. Браты Куашы, якія зрабілі тэракт, былі забітыя падчас апэрацыі паліцыі і сілаў спэцыяльнага прызначэньня 9 студзеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG