Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белнафтахім»: паліва падаражэла ў сувязі з падзеньнем рубля


Чаму цана на паліва ў Беларусі павысілася, калі цана на нафту істотна ўпала? На такое пытаньне адказаў намесьнік старшыні канцэрну «Белнафтахім» Віталь Паўлаў падчас прамой тэлефоннай лініі, якая адбылася 17 студзеня і апублікаваная на сайце канцэрну.

Паўлаў: «Цэны гандлю ўраздроб аўтамабільным палівам з 13 студзеня 2015 году часткова праіндэксаваныя ў сувязі з ростам курсу даляра да беларускага рубля.

Беларускія НПЗ перапрацоўваюць толькі расейскую нафтавую сыравіну, якая набываецца за валюту выключна па перадаплаце і па цане, вызначанай паводле спэцыяльнай формулы.

Пры увядзеньні Расейскай Фэдэрацыяй з 1 студзеня 2015 году падатковага манэўру кошт расейскай нафты ў супастаўных умовах для Беларусі ўзрос. Гэты фактар таксама аказаў значны ўплыў на прыняцьце рашэньня аб зьмене цэнаў на нафтапрадукты, паколькі ў новых умовах НПЗ апынуліся на мяжы рэнтабэльнасьці і ня могуць у поўным аб’ёме весьці мадэрнізацыю, каб і далей быць канкурэнтаздольнымі на рынку.

У даляравым эквіваленце цэны на паліва зьнізіліся,» — сказаў Паўлаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG