Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 20 студзеня: Прэсавыя канфэрэнцыі Ігара Логвінава, мітрапаліта Паўла, Дзень нараджэньня Тарашкевіча


Фота Ўладзя Грыдзіна
Фота Ўладзя Грыдзіна

Бліц-агляд падзеяў і датаў гэтага дня.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 9 на 16. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

Менск, кнігарня «логвінаЎ», прэсавая канфэрэнцыя Ігара Логвінава наконт судовага разбору адносна кіраванага ім выданьня. Пачатак а 14-й гадзіне.

Менскае Эпархіяльнае ўпраўленьне (вул. Вызваленьня, 10), мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павал, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі правядзе прэсавую канфэрэнцыю з нагоды гадавіны свайго прызначэньня прадстаяцелем Беларускай Праваслаўнай Царквы. Пачатак у 16 гадзінаў.

Кіеў, ва Ўкраіне пачынаецца чацьвёртая хваля мабілізацыі.

У гісторыі:

1433 — першае летапіснае ўпамінаньне пра Талачын.

1960 — у Беларусі скасаваная Маладэчанская вобласьць і ўсталяваны той абласны падзел, што існуе да сёньня.

1990 — увод савецкіх войскаў у сталіцу Азэрбайджану Баку (Чорны студзень)

1992 — Беларусь устанавіла дыпляматычныя дачыненьні з Кітайскай Народнай Рэспублікай.

2005 — у Калінінградзе адкрылі помнік Францішку Скарыну.

Паводле 20-й папраўцы да Канстытуцыі ЗША, прынятай у 1933 годзе, 20 студзеня — дзень інагурацыі абраных прэзыдэнтаў ЗША.

У памяці:

1891 — Фабіян Ярэміч, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч.

1892 — Браніслаў Тарашкевіч, беларускі мовазнаўца і палітычны дзяяч.

1892 — Рыгор Шырма,зьбіральнік і прапагандыст беларускай народнай песьні .

1907 — Iван Лушчыцкi, беларускі філёзаф.

1913 — Ларыса Алексютовіч, танцорка, балетмайстар, заслужаная дзяячка мастацтваў Беларусi.

1920 — Фэдэрыка Фэліні, італьянскі сцэнарыст і кінарэжысэр

Цытата:

Без дэмакратызацыі культуры свабоды палітычныя — адна мёртвая літара.

Браніслаў Тарашкевіч

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG