Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Армэніі памерла немаўля, параненае расейскім салдатам


Сярожа Авецісян на шпітальнай каталцы

Сярожа Авецісян на шпітальнай каталцы

У Ерэване ў шпіталі памёр шасьцімесячны хлопчык Сярожа Авецісян, паранены расейскім салдатам.

Нагадаем, што раніцай 12 студзеня ў Гюмры была забітая сям’я з шасці чалавек. Паводле падазрэньня ў гэтым злачынстве затрымалі вайскоўца зь мясцовай расейскай вайсковай базы Валерыя Пермякова.

Пермякоў прызнаўся ў злачынстве пасьля таго, як яго затрымалі на армянска-турэцкай мяжы 13 студзеня. На допыце ён распавёў, што выпадкова апынуўся каля дому Авецісянаў. Гаспадары дому яшчэ спалі. Калі салдат пралез у сярэдзіну праз акно, нехта зь сямейнікаў прачнуўся. Пермякоў застрэліў шэсьць чалавек, а паўгадоваму немаўляці нанёс некалькі удараў штыхом.

14 студзеня тысячы жыхароў Гюмры і грамадзкія актывісты з Ерэвану выйшлі на акцыю пратэсту каля вайсковай базы ў Гюмры.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG