Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін паабяцаў хуткае расьсьледаваньне забойства ў Гюмры


Жалобная цырымонія ў Гюмры

Жалобная цырымонія ў Гюмры

Прэзыдэнт Расеі паабяцаў хуткае расьсьледаваньне і справядлівае пакараньне вінаватых у забойстве шасьцярых мірных жыхароў, чальцоў адной сям’і, у армянскім горадзе Гюмры.

Напярэдадні Уладзімір Пуцін паразмаўляў па тэлефоне з прэзыдэнтам Арменіі Сэржам Саргсянам.

Пуцін выказаў спачуваньні сваякам ахвяраў злачынства і запэўніў свайго армянскага калегу, што расейскія лекары акажуць дапамогу ў лячэньні шасьцімесячнага дзіцяці, якое выжыла пасьля нападу.

Забойства ў Гюмры на мінулым тыдні выклікала хвалю пратэстаў у Арменіі. Тысячы маніфэстантаў патрабавалі выдачы армянскім праваахоўнікам расейскага жаўнера тэрміновай службы, які прызнаўся ў забойстве і знаходзіцца пад арыштам на расейскай вайсковай базе. Перад тым, як учыніць злачынства, Валеры Пермякоў самавольна пакінуў сваю частку са зброяй.

XS
SM
MD
LG