Лінкі ўнівэрсальнага доступу

19 студзеня а 10-й гадзіне у Вярхоўным судзе пачынаецца разгляд скаргі выдаўца Ігара Логвінава да Міністэрства інфармацыі на апошнюю адмову ў выдачы ліцэнзіі распаўсюдніка друкаванай прадукцыі.

У верасьні 2013 года Міністэрства інфармацыі пазбавіла ліцэнзіі выдавецтва «ЛогвінаЎ» за выпуск альбома «Прэс-фота Беларусі 2011». Альбом прызналі экстрэмісцкім.

Уласьнік кнігарні Ігар Логвінаў за год шэсьць разоў зьвяртаўся ў Міністэрства інфармацыі па ліцэнзію. І кожны раз яму адмаўлялі. На пытаньне Радыё Свабода, ці ёсьць надзея аспрэчыць хоць адну адмову Міністэрства інфармацыі, Ігар Логвінаў адказаў: «Адвакат кажа, маўляў, ня майце ілюзій».

У сьнежні 2014 года падатковая інспэкцыя правяла пазаплянавую праверку , і за працу без ліцэнзіі Міністэрства інфармацыі вынесла рашэньне аштрафаваць кнігарню амаль на 1 мільярд рублёў. Менавіта на такую суму кнігарняй было прададзена кніг за год. А 9 студзеня Эканамічны суд Менску разгледзеў скаргу Логвінава на дзеяньні падатковай інспэкцыі. Судзьдзя Сяргей Кулакоўскі прызнаў вінаватым выдавецтва і прысудзіў штраф 30 базавых з канфіскацыяй прыбытку з гандлю кнігамі цягам году ў памеры 961 мільёнаў рублёў.

Сёньня Ігар Логвінаў зьбіраецца аспрэчыць рашэньне Эканамічнага суду Менску ў Вышэйшым эканамічным судзе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG