Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украінскім вайскоўцам загадалі весьці масаваны агонь па баевіках


Украінскія вайскоўцы раніцай 18 студзеня атрымалі загад адкрываць масаваны вагонь па пазыцыях баевікоў у зоне антытэрарыстычнай апэрацыі (АТО). Пра гэта паведаміў дараднік прэзыдэнта Ўкраіны, памочнік міністра абароны Юры Бірукоў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

«Добрай раніцы, краіна. 8:01, ужо можна сказаць пра тое, што дзьве гадзіны таму ўся групоўка нашых войскаў у сэктары „Б“ атрымала загад і адкрыла масаваны вагонь па вядомых пазыцыях сэпараў», — напісаў Бірукоў.

«Мы выконвалі перамір’е, так? Мы паказвалі, што зацікаўлены ў спакойным урэгуляваньні, так? Ну дык вось, сёньня мы пакажам, наколькі мы ўмеем біць па зубах», — дадаў ён.

Раней штаб АТО паведамляў, што сытуацыя ў зоне застаецца напружанай: пачынаючы з 18 гадзінаў тэрарысты зьдзейсьнілі 28 абстрэлаў пазыцыяў украінскіх вайскоўцаў, перадае агенцтва УНІАН.

XS
SM
MD
LG