Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка выступіў на Майдане: «Захопнікі будуць выкінутыя з Украіны!»


Пятро Парашэнка

Пятро Парашэнка

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка выступіў на майдане Незалежнасьці ў Кіеве, дзе сабраліся каля 20 000 удзельнікаў Маршу міру.

«Удзячны кожнаму ўкраінцу, хто сёньня не застаўся абыякавым», — сказаў Парашэнка людзям, якія прайшлі ад парку Шаўчэнкі да Майдана, каб ушанаваць загінулых на гэтым тыдні пад Валнавахай, а таксама іншых ахвяраў узброенага канфлікту на ўсходзе Ўкраіны.

«Захопнікі будуць выкінутыя з украінскай тэрыторыі», — адзначыў на заканчэньне сваёй прамовы прэзыдэнт Украіны.

Пасьля выступу Парашэнка на майдане Незалежнасьці пачаўся малебен па загінулых, які правялі патрыярх Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату Філарэт і прадстаяцель Украінскай грэка-каталіцкай царквы Сьвятаслаў.

У жалобным мерапрыемстве прынялі таксама ўдзел прэм’ер-міністар Украіны Арсен Яцанюк, дэпутаты Вярхоўнай Рады, іншыя высокапастаўленыя асобы.

Аналягічныя акцыі праходзяць сёньня таксама ў Харкаве і многіх іншых украінскіх гарадах.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG