Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Домрачава заняла першае месца ў гонцы з масавым стартам на этапе Кубку сьвету

  • БелаПАН

Дыстанцыю 12,5 км спартоўка пераадолела за 35 хвілінаў 17,5 сэкунды з трыма штрафнымі коламі (1 + 0 + 2 + 0). На другім месцы прадстаўніца гаспадароў Францыска Пройс (16,5; 0 + 1 + 1 + 0), на трэцім - чэшка Вераніка Віткава (22,9; 1 + 1 + 1 + 0). Лідэр агульнага заліку фінка Кайса Мякярайнэн фінішавала сёмай (40,6; 1 + 0 + 2 + 1).​

Надзея Скардзіна паказала 19-ы вынік (+1.20,0; 0 + 1 + 0 + 2).​

У заліку КС наперадзе Мякярайнэн (552 ачкі), Домрачава (500) і ўкраінка Валянціна Семярэнка (452). Скардзіна на 18-м месцы (250).​

Этап у Рупольдынгу завершыцца сёньня мужчынскай гонкай з агульным стартам. Беларускія біятляністы ў ёй ня ўдзельнічаюць.​

Шосты этап КС пройдзе ў Антхольцы (Італія) 22-25 студзеня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG