Лінкі ўнівэрсальнага доступу

20-тысячны марш у Кіеве пад споклічам «Я — Валнаваха» ФОТА

абноўлена

У Кіеве каля 20 тысяч чалавек выйшлі на Марш адзінства ў сувязі з гібельлю пасажыраў рэйсавага аўтобуса пад горадам Валнаваха пры абстрэле блёкпаста ўкраінскіх вайскоўцаў.

Удзельнікі акцыі з плякатамі «Я — Валнаваха» і лёзунгам «Слава Ўкраіне! Героям слава!» прайшлі ад нацыянальнага унівэрсытэту імя Шаўчэнкі да Майдану Незалежнасьці, дзе пачаўся малебен аб загінулых. Маршы адзінства ў памяць пра ахвяраў абстрэлу пад Валнавахай у нядзелю праходзяць і ў іншых гарадах Украіны, у тым ліку ў Мікалаеве, Краматорску і Харкаве.​

У аўторак, 13 студзеня, пры трапленьні снарада ў пасажырскі аўтобус пад Валнавахай загінулі 12 чалавек, 13 атрымалі раненьні. Украінскія ўлады абвінавачваюць у абстрэле узброеных прарасейскіх сэпаратыстаў, якія кантралююць асобныя раёны Данбасу. Прадстаўнікі самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» адмаўляюць сваю віну.

Назіральнікі місіі АБСЭ на ўсходзе Ўкраіны ўсталявалі, што абстрэл блёкпаста вайскоўцаў пад Валнавахай быў зроблены з ўстаноўкі «Град» з паўночна-ўсходняга кірунку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG