Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская амбасада ў Парыжы адзначыла Каляды народнымі сьпевамі і дэгустацыяй куцьці


Павел Латушка, пасол Беларусі ў Францыі

Павел Латушка, пасол Беларусі ў Францыі

16 студзеня ў Парыжы ўпершыню за апошнія гады прайшло свята беларускіх Калядак.

У паваенныя гады беларускія нацыянальныя сьвяты, у тым ліку Каляды, шырока адзначаліся ў Францыі і ў Парыжы беларускімі арганізацыямі, ладзіліся імпрэзы, канцэрты, выставы.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу пасольства, гэтым разам мерапрыемства было арганізавана пасольствам Беларусі ў Францыі і прадстаўнікамі беларускай дыяспары, якая пражывае ў Парыжы,

Прысутным былі прадстаўлены нацыянальныя традыцыі, звязаныя са святкаваннем Калядаў у Беларусі.

На вечары гучалі беларускія народныя і сучасныя песьні ў выкананні беларускіх артыстаў, якія пражываюць у Парыжы. Падчас вечара адбылася дэгустацыя куцьці і іншых беларускіх страваў.

Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка выказаў удзячнасьць усім гасьцям вечара і прадстаўнікам беларускай дыяспары за іх дзейнасьць, накіраваную на захаваньне беларускіх традыцый.

На вечары прасутнічала каля шасьцідзесяці прадстаўнікоў беларускай дыяспары і парыжанаў, паведамляе пасольства.

Удзельнікі вечара адзначылі зацікаўленасьць у правядзеньні беларускіх Калядак штогод.

Госьці вечара атрымалі ў якасьці падарунку календары на 2015 год Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Нацыянальнага гістарычнага музэю Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG