Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Арменіі адвакатка расейскага салдата адмовілася яго абараняць


Пратэсты ў Арменіі з патрабаваньнем пакараць расейскага салдата

Пратэсты ў Арменіі з патрабаваньнем пакараць расейскага салдата

У Арменіі, дзе працягваецца грамадзкае абурэньне злачынствам расейскага салдата супраць мірных жыхароў горада Гюмры, адвакат абвінавачанага адмовілася яго абараняць. Тамара Айлаян заявіла, што не вытрымала прызнаньняў забойцы і адмовілася выконваць свой прафэсійны абавязак.

Раней вайсковец расейскай арміі Валеры Пермякоў прызнаўся ў забойстве шасьцёх членаў армянскай сям'і, уключаючы двухгадовага дзіцяці, і цяжкім раненьні шасьцімесячнага немаўля.

Па словах адваката, якая прысутнічала на допытах Пермякова, ён не рабіў ўражаньні псыхічна хворага.

Забойства было зьдзейсьненае 12 студзеня. Пермякоў бег з расейскага гарнізону са зброяй. Пасьля забойства армянскай сям'і ён паспрабаваў схавацца, але быў затрыманы і дастаўлены ў сваю вайсковую частку. 14 студзеня яму былі прад'яўленыя абвінавачваньні ў забойстве па артыкулах крымінальных кодэксаў дзьвюх краін.

XS
SM
MD
LG