Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску прэзэнтавалі новую кнігу Алеся Краўцэвіча «Краіна Пагранічча» ФОТАРЭПАРТАЖ


На сядзібе ТБМ адбылася прэзэнтацыя новай кнігі доктара гістарычных навук Алеся Краўцэвіча «Краіна Пагранічча». Мерапрыемства адбылося ў межах кампаніі «Будзьма».

Выбраныя эсэ, рэпартажы, публіцыстыка, навукова-папулярныя працы, створаныя за апошнія тры дзесяцігодзьдзі і аб’яднаныя агульнай тэмай гісторыі «Краіны Пагранічча», якая сёньня называецца «Беларусь».

Кніга падзеленая на дзьве часткi. Першая частка зьмяшчае навуковыя працы, некалі папулярныя манаграфіі з рэдкім накладам. Асобна аўтар адзначае навуковыя дыскусіі зь Міхаілам Спірыдонавым, Вячаславам Насевічам, Генадзем Сагановічам, Артурасам Дубонісам.

Другая частка кнігі ўяўляе сабой некалькі цікавых неапублікаваных раней па нейкіх прычынах твораў.

Ілюстрацыйны блёк утрымлівае падборку здымкаў археалягічных экспэдыцыяў па Беларусі з пачатку 80-х гадоў.

Па тэкстах, укладзеных у храналягічным парадку, можна заўважыць, як эйфарыя свабоды ў беларускім грамадзтве пачатку 90-х гадоў XX ст. зноў зьмяняецца настроем на будзённую працяглую працу мацаваньня нацыянальнай тоеснасьці.

Кнігу можна набыць у сядзібе ТБМ (Мінск, вул. Румянцава, 13).

фота Андрэя Шаўлюгі​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG