Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што зьмянілася ў правілах дарожнага руху? Больш увагі на бясьпеку і больш «ляпаў»


16 студзеня пачаў дзейнічаць указ прэзыдэнта нумар 483, які ўносіць зьмены ва ўказ 2005 года «Аб мерах павышэньня бясьпекі дарожнага руху».

Зьмены правілаў дарожнага руху датычаць ня толькі абавязковага выкарыстаньня зімовай гумы і ўсталяваньня дзіцячых крэслаў — акрамя гэтага ўказ мае яшчэ некалькі дзясяткаў пунктаў, а таму ўсім кіроўцам раяць пачытаць яго тэкст ці новую рэдакцыю правілаў.

Цяпер у пэрыяд зь 1-га сьнежня да 1-га сакавіка дапушчальнае выкарыстаньне выключна зімовых апонаў. Дзяцей да 12-ці гадоў можна перавозіць толькі ў дзіцячых крэслах ці на адмысловых падушках — бустэрах — якія дазваляюць прышпіліць дзіця звычайнай папругай бясьпекі. Выключэньне — калі дзіця вышэйшае за 150 сантымэтраў. Мінімальная дапушчальная ступень сьвятлопрапусканьня для ветравога шкла аўтамабіля зьмяняецца зь 75-ці да 70-ці адсоткаў.

Таксама паводле новай рэдакцыі правілаў пры ўдзеле ў дарожным руху самаходныя аўтамабілі, то бок трактары і сельскагаспадарчая тэхніка, прыраўноўваюцца да звычайных транспартных сродкаў. Уводзяцца новыя віды дарожнай разьметкі для арганізацыі руху ровараў, а таксама для абазначэньня кірункаў руху па палосах на скрыжаваньнях са складанай канфігурацыяй. І гэта толькі некалькі пунктаў.

Павялічыўся тэрмін навучаньня кіраваньнем аўтамабіля ў аўташколах. Калі раней пры падрыхтоўцы на катэгорыю «В» было 40 гадзінаў практычных заняткаў, то цяпер мінімум 50. Праз гэта прыблізна на 30 адсоткаў вырас і кошт навучаньня. Іспыты таксама сталі праводзіцца з улікам уведзеных зьменаў.

Меркаваньне экспэрта: хацелі як лепш, але дадалі «ляпаў»

Зьмены ў правілах Дарожнага руху адмыслова для «Белсату» прааналізаваў экспэрт-аўтатэхнік Аляксандар Канапліцкі. Ён заўважае, што ў новай вэрсіі правілаў — шмат нестыковак і ляпаў.

Паводле Белсату

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG