Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Kriwi рыхтуе альбом у стылі беларускага «эротык-этна»


Пяты студыйны поўнафарматнік слыннага беларускага этна-гурта мае выйсьці ў 2015-м.

Як паведаміла парталу Tuzin.fm Вераніка Круглова, увесь матэрыял да новага альбому ўжо гатовы, запіс у студыі «Осмос» ўжо распачаўся. У пакуль безназоўны дыск увойдуць апрацоўкі народных песень. Сярод іх сьпевы «Нарубаю клёну», «Там за лугам зэляненькім», «Гутата», «Каля гаю» ды іншыя. Адметнасьцю дыску будзе тое, што ў ім будуць раўназначна саліраваць тры асобы. Акром Веранікі, гэта Наста Хмель, колішняя вакалістка гурта «Джамбібум» і Валерыя Валадзько з гурта Harotnica, якая сьпявае на бэк-вакале ў «Крыві» з самага маленства. У пляне аранжыровак альбом будзе прасьцейшым, чым мінулы «Traukamurauka». Дзяўчаты жартаўліва называюць цяперашні стыль каманды «эротык-этна». Разам зь імі над запісам новых песень працуюць скрыпач Карэн Карапецян, бітбоксэр Дзяніс Жураўлёў, басіст Ціхан Золатаў і бубнач Аляксей Золатаў.

Выдаць новы дыск Kriwi мяркуе цягам 2015 году. Яму будзе папярэднічаць самотнік, які музыкі прэзэнтуюць на партале Tuzin.fm

Tuzin.fm

XS
SM
MD
LG