Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Празе адбылася дэманстрацыя супраць ісламізацыі Чэхіі ФОТА


У Празе каля 500 пратэстоўцаў сабраліся ў пятніцу на антыісламскую дэманстрацыю. На мітынгу выступілі прадстаўнікі папулісцкай партыі «Зара прамой дэмакратыі» і правай апазыцыйнай Грамадзянскай дэмакратычнай партыі.

Выказваючы настроі, сугучныя зь нядаўняй маніфэстацыяй супраць ісламу ў Дрэздэне, на ўсходзе Германіі, некаторыя ўдзельнікі дэманстрацыі ў Празе прыраўноўвалі іслам да тэрарызму і заявілі, што хочуць абараніць свае чэскія традыцыі ад уплыву ісламу.

Дэманстранты несьлі плякаты і транспаранты зь лёзунгамі «Эўропа, прачніся!», «Іслам — гэта зло!» і «Умеркаванага ісламу не існуе».

Арганізатары мітынгу былі з групы, якая называе сябе «мы ня хочам ісламу ў Чэскай Рэспубліцы». Каля 20 чалавек прынялі ўдзел у контр-дэманстрацыі супраць расізму і ксэнафобіі, якая праходзіла побач.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG