Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Данецкім аэрапорце забітыя двое ўкраінскіх вайскоўцаў, прынамсі дзесяць параненыя


Данецкі аэрапорт, здымак зь бесьпілётніка, 15 студзеня 2015

Данецкі аэрапорт, здымак зь бесьпілётніка, 15 студзеня 2015

Тэрыторыя, падкантрольная ўкраінскім вайскоўцам зьмяншаецца, а некаторыя сваякі байцоў кажуць, што тыя патрапілі ў атачэньне.

Паводле памочніка міністра абароны Ўкраіны Юрыя Бірукова, цяпер у тэрміналах ці ня самыя жорсткія баі за апошні час. Ён кажа, што ў аэрапорце ўжо двое загінулых, яшчэ адзінаццаць байцоў атрымалі раненьні

У штабе Антытэрарычнай апэрацыі (АТА) заяўляюць, што ўкраінскія ваенныя працягваюць кантраляваць тэрыторыю. Аднак некаторыя экспэрты лічаць, што вайскоўцы апынуліся ў цяжкім становішчы з-за пралікаў камандаваньня.

У Радзе нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны паведамілі, што ў пятніцу на працягу дня сэпаратысты не спынялі спробаў выбіць вайскоўцаў з памяшканьня новага тэрміналу з дапамогай танкаў, цяжкай артылерыі і стралковай зброі.

Юры Бутусаў

Юры Бутусаў

Журналіст Юрый Бутусаў, які ўвесь час асьвятляе падзеі ў зоне АТА, распавёў, што за час перамір’я украінскі бок страціў важныя пазыцыі, якія гарантавалі бясьпеку ў аэрапорце.

Такім чынам, цяпер ўкраінская бронетэхніка ня можа прабіцца да тэрміналаў, а праціўнік, наадварот, атрымаў магчымасьць практычна бесьперашкодна біць па пазыцыях украінскіх вайскоўцаў. Вінаватымі ў гэтым Бутусаў называе камандаваньне АТА, якое ведала, што сэпаратысты рыхтуюцца да атакі, аднак не перашкодзіла ім заняць выгадныя пазыцыі.

«Усе пра гэта пісалі, крычалі, але камандаваньне АТА проста сабе глядзела. І цяпер зноў сядзіць і чакае, якога ж яшчэ ім „высьпятка“ дадуць у сацыяльных сетках. Гэта проста ганьба ваеннаму камандаваньню», — кажа журналіст.

Сваякі байцоў паведамляюць аб атачэньні ў аэрапорце

Журналістам Радыё Свабода не ўдалося зьвязацца з байцамі, якія цяпер трымаюць абарону ў аэрапорце, аднак апошнюю інфармацыю адтуль украінская служба атрымала ад сваякоў вайскоўцаў. Як распавяла дачка байца трэцяга батальёна 80-й асобнай аэрамабільнай брыгады, Марыя Грынык, бацька зараз у атачэньні. За імі застаецца зусім нязначная тэрыторыя ў новым тэрмінале. Параненых пакуль не ўдалося вывезьці.

«Яшчэ ўчора ўвечары яны кантралявалі адну дзясятую аэрапорта. Сёньня яны сядзяць на кавалачку тэрыторыі пяцьдзесят на пяцьдзесят мэтраў. Яны сядзяць, заціснутыя ў кальцы. Пад імі баевікі, над імі баевікі. Ім ніхто нічога не абяцае і самае страшнае: ніхто не хоча дапамагаць і ніхто не зьвяртае ўвагі,» — распавяла дачка вайскоўца.

XS
SM
MD
LG