Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абама заклікаў Кангрэс ЗША не прымаць санкцый супраць Ірану


Барак Абама выступае на супольнай прэс-канфэрэнцыі з Дэйвідам Кэмэранам 16 студзеня 2015.

Барак Абама выступае на супольнай прэс-канфэрэнцыі з Дэйвідам Кэмэранам 16 студзеня 2015.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама папрасіў амэрыканскі Кангрэс устрымацца ад новых санкцый супраць Ірану, пакуль ідуць перамовы ідуць перамовы вакол іранскай ядзернай праграмы.

Барак Абама заявіў, што накладзе вэта на законапраект аб новых санкцыях супраць Ірану, калі такі праект пакладуць яму на стол пакуль працягваюцца перамовы паміж Тэгеранам і шасьцю вядучымі дзяржавамі сьвету.

Аднак амэрыканскі прэзыдэнт сказаў, што калі Іран у выніку адмовіцца «сказаць так» і даць гарантыі таго, што ён таемна не распрацоўвае ядзерную зброю, ён зьвернецца да Кангрэсу ЗША з просьбай «закруціць гайкі».

Выступаючы на сумеснай прэс-канфэрэнцыі ў Белым доме з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Дэйвідам Кэмэранам, Абама сказаў, што імавернасьць дыпляматычнай дамовы з Іранам менш за 50 працэнтаў.

Але ён сказаў, што перамовы зь яшчэ большай імавернасьцю сарвуцца, калі Кангрэс прымае закон аб новых санкцыях супраць Тэгерану.

Кэмэран, у сваю чаргу, сказаў, што ёсьць надзея на посьпех у перамовах з Іранам, і што ён размаўляў з сэнатарамі ЗША аб гэтай сытуацыі.

Заўвагі Абамы і Кэмэрана 16 студзеня прагучалі пасьля таго як дзяржсакратар ЗША Джон Кэры правёў гадзінную сустрэчу ў Парыжы з міністрам замежных спраў Ірану Мухамадам Джавад Зарыфам. Гэта была іх трэцяя сустрэча на працягу апошніх двух дзён.

У той час як Кэры і Зарыф сустракаліся ў Парыжы, дэлегаты ЗША і Ірану працягвалі перамовы ў Жэнэве аб будучым адбыцца туры ядзерных перамоваў з Іранам у фармаце 5+1 — чальцы Рады бясьпекі ААН ЗША, Расея, Кітай, Вялікабрытанія і Францыя плюс Германія.

Гэтыя перамовы павінны пачацца ў Жэнэве 18 студзеня.

Дамова павінна будзе абмяжоўваць дзейнасьць Тэгерану па ўзбагачэньні ўрану і дазволіць праверкі, каб гарантаваць, што Іран не спрабуе таемна стварыць ядзерную зброю.

У абмен на гэта Тэгеран хоча адмены жорсткіх эканамічных санкцый супраць Ірану.

Іран настойвае, што яго ядзерная праграма прызначана толькі для мірных грамадзянскіх мэтаў, такіх, як энэргетыка і мэдычныя дасьледаваньні.

XS
SM
MD
LG