Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 18 студзеня: дзень народзінаў Васіля Сёмухі і памяці Віталя Тараса


ФОТА: Анастасія Арол, Заход сонца ў вёсцы, 2014

ФОТА: Анастасія Арол, Заход сонца ў вёсцы, 2014

Бліц-агляд падзеяў і датаў гэтага дня.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 9 на 16. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

У Менску грамадзкае аб’яднаньне абароны жывёлаў «Эгіда» сумесна з кампаніяй PURINA праводзіць дабрачынную акцыю «Давай дапаможам!» ў менскім дзяржаўным Палацы дзяцей і моладзі (Старавіленскі тракт, 41). Час працы з ад 13-й да 18-й гадзіны. У гэты дзень свой дом будуць шукаць 100 былых бадзяжных катоў і сабак. Усе жывёлы прышчэпленыя і стэрылізаваныя, з вэтэрынарнымі пашпартамі і даведкамі аб стане здароўя.

У Вашынгтоне адбудзецца саміт ў справе супрацьстаяньня гвалтоўнаму экстрэмізму.

У гісторыі:

1654 — Пераяслаўская рада прыняла рашэньне аб далучэньні Ўкраіны да Расеі.

1919 — пачалася мірная канфэрэнцыя ў Вэрсалі пасьля заканчэньня Першай сусьветнай вайны.

1921 — заснаванае Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі.

1940 — указам Прэзыдыюму ВС БССР у Беластоцкай, Баранавіцкай, Берасьцейскай, Вялейскай і Пінскай абласьцях БССР замест паветаў утвораны 101 раён.

У памяці:

1882 — нарадзіўся Ёсіф Лангбард, архітэктар, аўтар праектаў будынкаў Дому ўраду, Акадэміі навук, Опэрнага тэатру ў Менску, Дому саветаў у Магілёве.

1912 — нарадзіўся Пётра Сыч, пісьменьнік, удзельнік баёў пад Монтэ-Касіна, адзін зь першых супрацоўнікаў Радыё Свабода.

1936 — нарадзіўся Васіль Сёмуха, беларускі перакладчык.

1984 — памер Панцеляймон Панамарэнка, кіраўнік савецкай Беларусі.

2011 — памер Віталь Тарас, беларускі публіцыст, супрацоўнік Радыё Свабода.

Цытата:

Нараджэнца СССР заўсёды лёгка вылічыць у натоўпе ў Эўропе па насьцярожанасьці позірку і пэўнай здранцьвеласьці рухаў. Чым больш ён стараецца не вылучацца з натоўпу і паводзіць сябе натуральна, раскавана, тым больш кідаецца ў вочы, што ён — чужы сярод чужых. Але ёсьць адрозьненьні. Украінцы амаль заўсёды размаўляюць на сваёй роднай мове. Беларусы — амаль ніколі. Часьцей за ўсё яны проста маўчаць.

Віталь Тарас

XS
SM
MD
LG