Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 17 студзеня 2015: «Шчадруха» ў Азярцы; дзень памяці Чэслава Немэна


ФОТА ДНЯ: Анастасія Арол, Заход сонца ў вёсцы, 2014

ФОТА ДНЯ: Анастасія Арол, Заход сонца ў вёсцы, 2014

Бліц-агляд падзеяў і датаў гэтага дня.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 9 на 16. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

У Беларускім дзяржаўным музэі народнай архітэктуры i побыту ў вёсцы Азярцо Менскага раёну пройдзе мерапрыемства «Шчадруха — калядная весялуха», прысьечанае беларускай каляднай абраднасьці. Пачатак а 12.30.

У Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа» (вул. Я. Купалы, 27) пройдзе двухдзённая міжнародная выстава катоў. Больш за 300 катоў экзатычных і самых разнастайных паводле вонкавыага выгляду пародаў будуць спаборнічаць за чэмпіёнскія тытулы найвышэйшых рангаў. Час працы выставы: 10.00-18.00.

У Вільні ў Доме нацыянальных меншасьцяў па адрасу вул. Раўгіклос, 25, адбудзецца агульны сход сяброў Таварыства беларускай культуры ў Літве па выніках за 2014 г. Пачатак а 14-ай гадзіне Рэгістрацыя ўдзельнікаў і гасьцей ад 13.30.

У гісторыі:

1945 — савецкія войскі займаюць левабярэжную частку Варшавы, амаль дашчэнту зьнішчаную немцамі пасьля здушэньня Варшаўскага паўстаньня, якое трывала ад 1 жніўня да 3 кастрычніка 1944.

У памяці:

1732 — нарадзіўся Станіслаў Аўгуст Панятоўскi, апошні кароль Рэчы Паспалітай.

1884 — нарадзіўся Антон Луцкевіч, грамадзкі дзяяч, гісторык, літаратуразнаўца, публіцыст.

1904 — беларускі дзіцячы пісьменьнік Алесь Якімовіч.

1964 — нарадзіўся беларускі пісьменьнік Андрэй Федарэнка.

2004 — памёр польскі музыка Чэслаў Немэн, народжаны ў Беларусі.

Цытата:

Не далёка і не блізка,
Там, дзе сонца ходзіць нізка
Ды гамоняць між сабой
Неба сіняе з зямлёй,
Адным словам, за марамі,
За лясамі, за гарамі
Жыў ды быў найлюты цар,
Той краіны уладар.
Ў залатой сваёй кароне
Ён сядзеў сабе на троне,
Ад зары і да зары
Люльку срэбную курыў
І другой не ведаў працы.

А навокала палацаў,
Праліваўшы горкі пот,
Знемагаў яго народ:
Дні і ночы без спачыну
У няволі гнуў ён спіну,
Пад крывавым бізуном,
На цара
І на паноў.

Алесь Якімовіч, пачатак паэмы «Каваль Вярнідуб».

XS
SM
MD
LG