Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У прадмесьці Парыжу арыштавалі захопніка, а закладнікаў вызвалілі


Двое закладнікаў былі захопленыя сёньня ў паштовым аддзяленьні ў парыскім прадмесьці Калёмб.

Пра гэта паведамляе француская паліцыя.

Узброены чалавек утрымліваў двух закладнікаў у паштовым аддзяленьні ў прадмесьці Калёмб, які знаходзіцца за 10 кіламяэтраў на паўночны захад ад Парыжу.

Карэспандэнтка Радыё Свабода Натальля Канеўская паведаміла, што а першай гадзіне дня па мясцовым часе ўзброены агнястрэльнай зброяй мужчына ўвайшоў у цэнтральнае аддзяленьне пошты ў парыскім прадмесьці Калёмб і забарыкадаваўся там. Ён сам патэлефанаваў у паліцыю. Ягоная асоба паліцыянтам вядомая, раней яго ўжо затрымлівалі за дробныя парушэньні. Па тэлефоне мужчына сказаў, што ўзброены аўтаматам Калашнікава і гранатамі. Вэрсію пра тэракт адмаўлялі.

XS
SM
MD
LG