Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сайт nastaunik.info аб’яднаў беларускіх настаўнікаў-місіянэраў


Рэдактары сайта nastaunik.info Вольга Мазурава і Тамара Мацкевіч
Рэдактары сайта nastaunik.info Вольга Мазурава і Тамара Мацкевіч

Прыклад удалай самаарганізацыі ў нефармальную структуру, якая ня мае канкурэнцыі з боку дзяржаўных інстытутаў і СМІ, прадэманстравалі найбольш актыўныя беларускія настаўнікі.

Гэта аўтары і чытачы інфармацыйнага парталу nastaunik.info, людзі, якія разумеюць, што ім даручана выхоўваць наступную генэрацыю беларусаў, — перакананая галоўная рэдактарка вэб-рэсурсу Тамара Мацкевіч.

На сёлетняй цырымоніі ўганараваньня «Чэмпіёнаў грамадзянскай супольнасьці-2014» у намінацыі «Найлепшы сайт НДА» перамог інфармацыйны партал для беларускіх настаўнікаў nastaunik. info.

Радыё Свабода пагутарыла з галоўнай рэдактаркай сайту Тамарай Мацкевіч, каб даведацца, што прываблівае настаўнікаў на партал, дзе разьмешчаныя матэрыялы, не зацьверджаныя Міністэрствам адукацыі, і чаму адукацыйная сыстэма Беларусі працуе на забесьпячэньне кадрамі заможных краін.

Сайт робіцца настаўнікамі і для настаўнікаў

Сайт nastaunik. info быў створаны ў 2005 годзе. Напачатку — як бібліятэка з матэрыяламі, якія назапасілі выкладчыкі па праграмах «Настаўнік. Школа. Грамадзтва» і «Грамадзянская адукацыя настаўнікаў». Але, як кажа Тамара Мацкевіч, празь вельмі хуткі час стваральнікі сайту зразумелі, што ён можа выконваць шэраг іншых важных функцыяў: інфармацыйную, камунікатыўную, навучальную.

Сайт робіцца настаўнікамі і для настаўнікаў. У нас няма рэдакцыі і аўтарскага калектывуа. Штомесяц мы маем каля 1000 унікальных актыўных чытачоў, якія карыстаюцца матэрыяламі сайту, а таксама прысылаюць свае артыкулы і распрацоўкі.

«Сайт робіцца настаўнікамі і для настаўнікаў. У нас няма рэдакцыі і аўтарскага калектывуа. Штомесяц мы маем каля 1000 унікальных актыўных чытачоў, якія карыстаюцца матэрыяламі сайту, а таксама прысылаюць свае артыкулы і распрацоўкі. Такім чынам, сайт робіцца настаўніцкай супольнасьцю. І прызнаньне нашага сайту „чэмпіёнам грамадзянскай супольнасьці“ цалкам заслужанае, бо nastaunik. info — сымбаль таго, што грамадзняская супольнасьць у настаўніцкім асяродзьдзі актыўна будуецца», — кажа галоўны рэдактар nastaunik.info Тамара Мацкевіч.

Сайт www.nastaunik.info
Сайт www.nastaunik.info

Цікава, што сярод актыўных чытачоў і аўтараў сайту для выкладчыкаў найменш прадстаўнікоў Менску і вялікіх гарадоў.

Нашы чытачы — гэта актыўныя настаўнікі. А актыўнасьць не залежыць ні ад прадмету, які яны выкладаюць, ні ад узросту настаўніка.

«Нашы чытачы — гэта актыўныя настаўнікі. А актыўнасьць не залежыць ні ад прадмету, які яны выкладаюць, ні ад узросту настаўніка. Магу сказаць, што чым далей ад Менску, тым больш актыўныя і адкрытыя настаўнікі. Ня ведаю, чаму, але ў Менску і вялікіх гарадах настаўнікі стомленыя, перагружаныя. Для ўдзелу ў некаторых праграмах мы абвяшчаем конкурсы, часам там даволі сур’ёзная канкурэнцыя — 3–4 чалавекі на месца. Дык вось калі заяўку падае настаўнік зь Менску, мы бярэм яго па-за конкурсам», — распавядае Тамара Мацкевіч.

Дзяржаўныя СМІ — нам не канкурэнты

Тамара Мацкевіч кажа, што сайт працуе фактычна без канкурэнцыі. Прадметныя часопісы для настаўнікаў, якія выходзяць у дзяржаўным выдавецтве «Адукацыя і выхаваньне», і «Настаўніцкая газэта» адрозьніваюцца і зьместам, і ідэалягічнай скіраванасьцю.

«З прадметнымі часопісамі нас ня варта параўноўваць, бо яны арыентаваныя на настаўніка канкрэтнага прадмета — фізыкі, хіміі, беларускай мовы. Артыкулы з нашага сайту, а таксама матэрыялы, падрыхтаваныя Таварыствам беларускай школы, друкуюцца ў часопісах выдавецтва «Адукацыя і выхаваньне», тут праблемаў няма. Калі казаць пра «Настаўніцкую газэту», то хоць мы і выконваем падобныя функцыі, усё роўна адрозьненьняў шмат. Напрыклад, яны праз наяўнасьць цэнзуры і дакладнай дзяржаўнай лініі ня могуць друкаваць інфармацыю пра міжнародныя і недзяржаўныя конкурсы і праграмы. У нас больш свабоды, і мы даем настаўнікам тое, што сапраўды для іх карысна і патрэбна.

Гадаваць найперш грамадзян сваёй краіны

Самая істотная асаблівасьць сайту nastaunik. info — тое, што яго стваральнікі аддаюць вялікую ўвагу разьдзелам, якія нельга сустрэць у дзяржаўных выданьнях для настаўнікаў — пра грамадзянскую і нацыянальную адукацыю.

Гэта тое, што нас адрозьнівае і ад афіцыйных часопісаў, і ад „Настаўніцкай газэты“, і ад палітыкі дзяржавы ў сфэры адукацыі. У гэты аспэкт мы ўкладаем эўрапейскі сэнс.

«Гэта тое, што нас адрозьнівае і ад афіцыйных часопісаў, і ад „Настаўніцкай газэты“, і ад палітыкі дзяржавы ў сфэры адукацыі. У гэты аспэкт мы ўкладаем эўрапейскі сэнс. Грамадзянскай адукацыяй мы лічым выхаваньне грамадзянаў сваёй краіны, фармаваньне беларусаў як незалежнай нацыі. Мы аддаём вялікую ўвагу гэтаму разьдзелу, маем усе магчымыя матэрыялы, якія можна здабыць ці стварыць самастойна. Настаўнікі любога прадмета павінны працаваць на тое, каб вучні атаясамлялі свой дабрабыт з дабрабытам сваёй краіны, каб яны ведалі, дзеля чаго яны вучацца. А гэта магчыма толькі ў выпадку разьвіцьця адказнасьці — за сваю вучобу, за выбар прафэсіі, за сям’ю, і ўрэшце за краіну», — кажа Тамара Мацкевіч.

Без нацыянальнага і грамадзянскага аспэкту адукацыя ўвогуле ня мае сэнсу, лічыць Тамара Мацкевіч:

«У Беларусі праблема ў тым, што вучні не разумеюць, дзеля чаго яны вучацца. Ім хочацца пазбавіцца несучаснасьці, маразму, ідэалёгіі, якія навязвае школа, і зьехаць за мяжу. Шматлікія настаўнікі так і скіроўваюць вучняў: маўляў, вучыцеся, атрымлівайце адукацыю і зьяжджайце за мяжу. Як быццам бы гэта добра, калі выдатнік будзе развозіць піцу дзесьці за мяжой, адбіраючы працоўнае месца ў мясцовага чалавека. На жаль, настаўнікі не разумеюць, што без грамадзянскай адукацыі любое навучаньне ў гэтай краіне ня мае аніякага сэнсу, адукацыя ператвараецца ў падрыхтоўку кадраў для багацейшых краінаў. Наш сайт скіравана на інтарэсы нашай краіны, каб дзеці рэалізоўваліся на радзіме. Для гэтага найперш важная беларуская мова. І тут наш сайт прапануе і мульцікі, і песьні, і караоке, і гульні — усё па-беларуску, каб дзецям было цікава вучыць родную мову. На жаль, у гэтым пляне ў нас няма канкурэнтаў, ніхто больш нацыянальным і грамадзянскім выхаваньнем вучняў праз адукацыю выкладчыкаў не займаецца».

Тамара Мацкевіч перакананая, што настаўнікі, якія прыходзяць да іх на сайт у якасьці аўтараў і чытачоў, — найлепшыя прафэсіяналы Беларусі.

Калі працуеш зь імі, то бачыш: насуперак агульнаму ўяўленьню пра пасіўнасьць і прыгнечанасьць настаўніка, сярод іх надзвычай шмат разумных, сьмелых, рашучых асобаў, якімі нельга бяздумна кіраваць.

«Калі працуеш зь імі, то бачыш: насуперак агульнаму ўяўленьню пра пасіўнасьць і прыгнечанасьць настаўніка, сярод іх надзвычай шмат разумных, сьмелых, рашучых асобаў, якімі нельга бяздумна кіраваць. Гэта настаўнікі-місіянэры, якія разумеюць, што ім даручана выхоўваць наступную генэрацыю. Настаўнікі, нават калі яны зьнявераныя і прыніжаныя бюракратычнай сыстэмай, далучыўшыся да супольнасьці на сайце, моцна мяняюцца і нават менш увагі зьвяртаюць на адвечныя праблемы гэтай прафэсіі — такія, як малы заробак, нявыхаваныя дзеці, пачынаюць больш думаць пра самарэалізацыю і прафэсійнае самаўдасканаленьне. Ну, а калі настаўнік ужо бачыць вынік у ведах дзяцей і стаўленьні да сябе, то ён трапляе ў асяродзьдзе, дзе яму добра. Чым болей нас, тым меней іх. Мы цяпер нарошчваем крытычную масу творчых, свабодных настаўнікаў, якія калісьці зробяць зьмены ў сыстэме адукацыі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG