Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуціна не запросяць на саміт G-7


Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель ня мае намеру запрашаць прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна на саміт «вялікай сямёркі», які адбудзецца ў чэрвені ў Баварыі.

Пра гэта яна заявіла ў інтэрвію газэце Frankfurter Allgemeine Zeitung, паведамляе агенцтва Reuters.

Паводле яе слоў, «вялікая сямёрка», як і ранейшая «вялікая васьмёрка», заўсёды разглядала сябе як супольнасьць, аб’яднаная адзінымі каштоўнасьцямі.

Мэркель адзначыла, што анэксія Крыму, якая стала грубым парушэньнем міжнароднага права, і падзеі на ўсходзе Ўкраіны — парушэньне гэтых агульных каштоўнасьцяў".

Канцлер падкрэсьліла, што санкцыі Захаду супраць Расеі будуць захоўвацца да таго часу, пакуль існуюць прычыны, па якіх яны былі ўведзеныя. Яна дадала, што пытаньне санкцыяў у дачыненьні да Расеі, уведзеных пасьля анэксіі Крыму, будзе абмяркоўвацца вясной.

На мінулым тыдні Ангела Мэркель заявіла, што краіны Захаду ня будуць разглядаць пытаньне аб адмене санкцыяў супраць Расеі, пакуль ня будуць выкананыя ўсе 12 пунктаў Менскіх пагадненьняў, падпісаных у верасьні мінулага году паміж украінскімі ўладамі і прарасейскімі сэпаратыстамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG