Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сядай на 80-ты аўтобус, аўтобус-гармонік, і едзь па авэню дзю-Парк да авэню Фэйрмаўнт, у квартале Мэйл-Энд. Fairmount — па-ангельску «прыгожая гара», і гэтая назва нагадвае пра гару, што стаіць у сярэдзіне Манрэалю.

Прайдзі хвіліны тры ад прыпынку, і недзе паміж маўрытанскай рэстарацыяй ды габрэйскай абаранкавай пякарняй ты знойдзеш мячэць. Пачынаецца зікр, успамін Бога.

Разам з братамі і сёстрамі ты паўтараеш «Аллаг, Аллаг, Аллаг», і мэлёдыя падымаецца да нябёсаў. Потым вы вячэраеце з адной міскі.

Па дарозе дадому ты заходзіш у пякарню па абаранкі. А ў аўтобусе чыйсьці тэлефон грае песьні зь фільму «Амэлі», адну за адной.

Рашэд Чоўдхуры

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас maksymiukj@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG