Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кэры прыбыў у Парыж, каб «моцна абняць» усіх французаў


Джон Кэры
Джон Кэры

Белы дом прызнаў, што зьдзейсьніў памылку, не накіраваўшы свайго высокапастаўленага прадстаўніка на марш супраць тэрарызму.

Дзяржсакратар Джон Кэры прыбыў у Парыж, каб, як ён сказаў, «моцна абняць» ўсіх французаў пасьля зьдзейсьненых тут на мінулым тыдні тэрактаў, — паведамляе «Голас Амэрыкі».

Белы дом прызнаў, што дапусьціў памылку, не накіраваўшы ў Парыж свайго высокапастаўленага прадстаўніка на марш супраць тэрарызму, які адбыўся там у нядзелю і ў якім прынялі ўдзел іншыя сусьветныя лідэры. Кэры сказаў, што хоча перадаць спачуваньні амэрыканцаў Францыі, якая, паводле яго слоў, перажывае жудасныя часы.

У чацьвер адбылося пахаваньне яшчэ двух ахвяр тэракту — карыкатурыстаў Жоржа Валінскі і Бэрнара Вельяка, які маляваў пад псэўданімам «Ціньё».

Яны былі сярод 12 супрацоўнікаў рэдакцыі штотыднёвіка «Шарль Эбдо», забітых братамі-ісламістамі, якія затым былі зьнішчаныя францускімі паліцыянтамі. Адказнасьць за тэракт узяла на сябе дзеючая ў Емэне тэрарыстычная арганізацыя «Аль-Каіда на Аравійскім паўвостраве».

Часопіс «Шарль Эбдо» вядомы сваімі карыкатурамі, высьмейваў іслам і іншыя рэлігіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG