Лінкі ўнівэрсальнага доступу

14 чалавек параненыя ў сутычках каля расейскага кансуляту ў Гюмры


Сотні людзей 15 студзеня патрабавалі выдаць для суду ў Армэніі расейскага салдата Валерыя Пермякова, які прызнаў сябе вінаватым у забойстве 12 студзеня шасьці чалавек з адной сям’і. Паводле зьвестак сьледзтва, зьбегшы з расейскай вайсковай базы са зброяй, ён застрэліў гэтых людзей, у тым ліку двухгадовае дзіця, а калі адмовіў аўтамат, ён штыком нанёс цяжкія траўмы паўгадавому немаўляці.

У выніку сутыкненьняў паміж армянскай паліцыяй і дэманстрантамі параненыя 14 чалавек. Сілавікі на кароткі час затрымлівалі больш за 20 пратэстуючых.

Пасьля пахаваньня загінулых, якое адбылося 15 студзеня, пракурор Армэніі Геворк Кастанян абяцаў прасіць Расію аб выдачы Пермякова.

Сутыкненьня таксама адбыліся ў Ерэване побач з амбасадай Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG