Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бэльгіі забітыя два падазраваныя ў падрыхтоўцы тэрактаў


Як паведамляе фэдэральная паліцыя Бэльгіі, падазраваныя ў джыхадзізме былі застрэленыя, калі яны чынілі ўзброены супраціў.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, апэрацыя па папярэджаньні тэрарыстычных нападаў праводзілася і ў горадзе Вэрв’е і іншых частках Бэльгіі, дзе, паводле інфармацыі спэцслужбаў, знаходзіліся прадстаўнікі радыкальна настроенай ісламісцкай сеткі. Брусэльскі карэспандэнт Радыё Свабода паведамляе, што яшчэ два чалавекі былі затрыманыя ў горадзе Завэнтэм.

У Міністэрстве юстыцыі Бэльгіі адзначаюць, што гэтыя людзі як раз рыхтаваліся да зьдзяйсьненьня вялікага тэрарыстычнага акту. Хто павінен быў стаць іх мішэньню, не паведамляецца, аргумэнтуючы гэта інтарэсамі сьледзтва.

Раней паліцыі здаўся жыхар бэльгійскага рэгіёну Шарлеруа, што прадаваў зброю, Амеду Кулібалі, якога паліцыя на мінулым тыдні застрэліла пасьля захопу ім закладнікаў у парыскім супэрмаркеце.

У часе антытэрарыстычнай апэрацыі паліцыя Бэльгіі таксама спрабавала затрымаць групу асоб, якія падазраюцца ў сувязях з братамі Саідам і Шэрыфам Куашы, якія ўчынілі напад на выданьне Charlie Hebdo, паведамляе газэта Le Soir. Паводле зьвестак выданьня, спэцапэрацыя праводзілася супраць бэльгійскіх грамадзян, якія ваявалі ў Сірыі на баку ісламістаў, а нядаўна вярнуліся ў Бэльгію.

Паводле бэльгійскага канала RTL, антытэрарыстычны дэпартамэнт паліцыі адначасова праводзіць шэраг апэрацый па выяўленьні і затрыманьні ісламістаў. Гаворка ідзе ў прыватнасьці аб некаторых ўскраіне Брусэля, у якіх пражывае шмат эмігрантаў.

З-за пагрозы тэрарыстычных нападаў, гатоўнасьць спэцслужбаў Бэльгіі была падвышаная да 3-га ўзроўню паводле 4-узроўневай шкалы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG