Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пахаваньне ахвяраў трагедыі ў Армэніі


У Армэніі пахавалі шасьцёх членаў сям'і, забітых салдатам з расейскай ваеннай базы ў горадзе Гюмры. Напярэдадні ля вайсковай часткі прайшла масавая акцыя пратэсту з патрабаванньем выдаць вінаватага армянскаму боку. Падазраваны, 18-гадовы Валеры Пермякоў, арыштаваны рашэньнем гарнізоннага суду.

Генэральный пракурор Армэніі Геворк Кастанян пацьвердзіў, што злачынца будзе прыцягнуты да адказнасьці на тэрыторыі Армэніі.

12 студзеня ў Гюмры на поўначы Армэніі былі забітыя шэсьць чалавек — члены адной сям’і, у тым ліку двухгадовае дзіця. Яшчэ адзін член сям’і — шасьцімесячнае немаўля — шпіталізаванае ў вельмі цяжкім стане з нажавым раненьнем. Неўзабаве быў затрыманы падазраваны, які прызнаў сваю віну.

XS
SM
MD
LG