Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Карняенка: Абяцаньні Лукашэнкі правесьці «чэсныя выбары» — традыцыйная дэмагогія


Віктар Карняенка

Віктар Карняенка

Аляксандар Лукашэнка запэўніў, што прэзыдэнцкія выбары, якія ў Беларусі адбудуцца ў 2015 годзе, пройдуць «выключна чэсна». Пра гэта ён заявіў сёньня, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў пры абмеркаваньні кандыдатуры Андрэя Кабякова ў якасьці прэм’ера.

Лукашэнка падкрэсьліў, што будуць вытрыманыя як тэрмін правядзеньня выбараў, так і іх працэдура. Ён упэўнены, што народ падтрымае цяперашнюю ўладу:

«Нас народ падтрымае ў любым выпадку, нават у самыя цяжкія часы. Але іх, гэтых часоў, ня будзе, таму што мы гэтага не дапусьцім».

Такія заявы пра чэснасьць, справядлівасьць, адпаведнасьць заканадаўству Лукашэнка робіць перад кожнымі выбарамі.

«Такія заявы пра чэснасьць, справядлівасьць, адпаведнасьць заканадаўству Лукашэнка робіць перад кожнымі выбарамі», — кажа Свабодзе сустаршыня грамадзкага аб’яднаньня «За чэсныя выбары» Віктар Карняенка:

«Калі б улада сапраўды адчувала сваю трываласьць, то яна б, як мінімум, уключыла ўсіх без вынятку прадстаўнікоў апазыцыі ва ўчастковыя камісіі. Іх ня так многа ўжо і прапануецца — чалавек 400–500. І праз гэта паказала ўсім — і беларусам, і Захаду — свой істотны запас трываласьці.

Але на ўсіх папярэдніх выбарах такога не было. Упэўнены, тое ж самае будзе і сёлета. Асабліва ў складанай эканамічнай сытуацыі. Таму ўсе гэтыя словы пра чэснасьць і справядлівасьць — дэмагогія. І ня больш».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG