Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чэргі ў абменьніках, але валюты амаль няма


У чаканьні адкрыцьця банку

У чаканьні адкрыцьця банку

Пасьля адкрыцьця ў абменьніку «Альфа-банку» ля станцыі мэтро «Парк Чалюскінцаў» у Менску даляраў хапіла толькі на двух чалавек з чаргі, а эўра ўсяго на трох.

Даляры тут куплялі па 15250, а прадавалі па 15310, эўра куплялі па 17950, і прадавалі па 18064 рублі.

Чаргу ля абменьніка людзі занялі яшчэ да адкрыцьця банку. Гэта былі жадаючыя набыць валюту і ніводнага, каб здаць.

У бліжэйшым аддзяленьні «Беларусьбанку» ужо каля 10 гадзін раніцы не было ні даляраў, ні эўра.

У абменьніку банку «БелВЭБ» сказалі, што валюты не было ад адкрыцьця і яе не даюць на продаж. Толькі тое, што здаюць людзі, тут могуць прадаць. Але ахвочых здаваць таксама не было.

На ўваходзе ў аддзяленьне банку «Абсалютбанку» людзі сказалі, што можна нават не заходзіць, бо валюты няма. Таксама і ў «Франсабанку» ні даляраў, ні эўра не было з раніцы ад адкрыцьця.

XS
SM
MD
LG