Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крэмль адмаўляе ўкраінцам і беларусам у індывідуальным існаваньні,— Іларыёнаў


Андрэй Іларыёнаў

Андрэй Іларыёнаў

Цяперашнія баявыя дзеяньні на Данбасе зьяўляюцца толькі часткай пляну, распрацаванага тымі, хто ініцыяваў гэтую вайну, заявіў былы дарадца прэзыдэнта Расеі Андрэй Іларыёнаў у інтэрвію ўкраінскаму Грамадзкаму тэлебачаньню.

Паводле яго слоў, неабходна будзе выйграць на розных франтах, у тым ліку беларускім, балтыйскім, казахстанскім і перш за ўсё расейскім, і гэтая барацьба ня скончыцца хутка.

Крэмль, таксама лічыць Іларыёнаў, адмаўляе ўкраінцам і беларусам у «індывідуальным існаваньні».

Для самой Украіны, адзначыў ён, цяперашняя вайна зьяўляецца вайной на выжываньне. Пры гэтым краіна стаіць на парозе дэфолту. Расеі давядзецца выплаціць Украіне рэпарацыі, але для гэтага Ўкраіна павінна перамагчы, заявіў дарадца Ўладзімера Пуціна ў 2000-2005 гадах.

Калі завершыцца вайна на ўсходзе, Расея будзе вымушаная заплаціць Украіне рэпарацыі. Такое меркаваньне ў эфіры Грамадзкага тэлебачаньня выказаў экс-дарадца расейскага прэзыдэнта Уладзіміра Пуціна Андрэй Іларыёнаў.

«Рана ці позна Расея будзе вымушана заплаціць рэпарацыі за прычыненую Ўкраіне шкоду. Але для таго, каб гэты момант наступіў, трэба некалькі абставінаў. Украіна павінна перамагчы ў вайне. І гэтая перамога павінна быць пацьверджана юрыдычна — з дапамогай заключэньня пагадненьня аб міры, у якім будуць паказаныя і абавязацельствы бакоў», — сказаў Іларыёнаў у інтэрвію «Грамадзкаму».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG