Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Коласаўскаму ліцэю — 25 гадоў. Жыцьцё і творчасьць «партызанскай школы» (песьні, відэа)


Ліцэісты зь Лехам Валэнсам

Ліцэісты зь Лехам Валэнсам

15 студзеня 1990 года ў Беларусі паўстала ўнікальная навучальная ўстанова — Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа. У 2003 годзе ліцэй страціў свой афіцыйны статус і нейкі час працаваў падпольна.​ Сёлета ліцэй сьвяткуе 25-гадовы юбілей.

15 студзеня 1990 года ў Беларусі паўстала ўнікальная навучальная ўстанова — Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа. У 2003 годзе ліцэй страціў свой афіцыйны статус.

Ліцэй працягнуў дзейнічаць у падпольлі. Навучэнцы ліцэю пасьпяхова паступалі ў ВНУ у Беларусі і за яе межамі. Ліцэістамі і выпускнікамі былі рэалізаваныя шэраг музычных і відэапраектаў.

Прапануем паглядзець дакумэнтальныя фільмы і паслухаць музычныя альбомы з удзелам ліцэістаў.


АДКРЫЦЬЦЁ КОЛАСАЎСКАГА ЛІЦЭЮ. ДАКУМЭНТАЛЬНАЯ КРОНІКА
Адкрыцьцё Ліцэю. Захоп будынку. Першыя іспыты. Першыя кіназдымкі. ​

ПАРТЫЗАНСКАЯ ШКОЛА (2005)

Удзел у праекце прынялі больш за 25 чалавек, у тым ліку навучэнцы, выпускнікі і выкладнікі Беларускага гуманітарнага ліцэю, гурты Parason, СКА!РБ і паэт-перакладнік Андрэй Хадановіч. Дыск складаецца з 16 песень розных стыляў і жанраў. Удзельнічалі: Віталь Зыблюк. СКА!РБ, Адэля Дубавец, Парасон, Раман Цыбульскі, Макс Цурко, Воля Какшынская, Ліза Панамарова, Мікалай Тоўсьцік, Юля Чорная, Павал Супаненка, Андрэй Хадановіч, Міхась Рэўцкі ды іншыя. Прадусар і кіраўнік праекту: Франак Вячорка.​

ПАРТЫЗАНСКАЯ ШКОЛА. НЕ!

Кампазыцыю «Не!» празвалі стрыечнай сястрой рэвалюцыйнай «Разам нас багата». Кліп зьняты ў Менску і часткова ў Польшчы выпускніком ліцэю Максам Русьцем.

ЛІЦЭЙ 1998-2002. ДАКУМЭНТАЛЬНАЯ КРОНІКА
Каляды ў ліцэі. Абарона ліцэю. Дзень Сьвятога Валянціна. Выпускны 2001

ПАРТЫЗАНСКАЯ ШКОЛА
рэж. Юрый Каліна (Jerzy Kalina), 2004 г., Польшча

У цэнтры Эўропы ў ХХІ ст. дзейнічае падпольная навучальная ўстанова, ці, як яе яшчэ называюць, «партызанская школа». Ліцэй не скарыўся перад таталітарнаю сыстэмаю, ня стаў на калені, наадварот — пераўтварыўся ў сымбаль нацыянальнай годнасьці. І што важна, годнасьці зусім юных людзей.​


УРОК БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
рэж. Міраслаў Дэмбіньскі, 2006 г., Польшча

Героі фільму – выпускнікі і навучэнцы Коласаўскага ліцэю. Яны раздаюць недзяржаўную прэсу, раскідваюць улёткі, ладзяць вулічныя акцыі, за гэта іх часта арыштоўваюць. Фільм атрымаў 19 узнагародаў на разнастайных міжнародных конкурсах і фэстывалях. ​

Я ЛЮБЛЮ ЛІЦЭЙ (2003)
Музычны праект песень у выкананьні ліцэістаў

Я ЛЮБЛЮ ЛІЦЭЙ: ВЕРУ Ў ЦЯБЕ (2004)
Музычны праект песень у выкананьні ліцэістаў​


XS
SM
MD
LG