Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьніклыя ў Антарктыдзе расейскія дэпутаты выйшлі на сувязь


Дэпутаты Дзярждумы Расеі Аляксандар Сідзякін і Павал Саўчанка, якія, як паведамлялася раней, зьніклі ў Антарктыдзе падчас узыходжаньня на пік Вінсана, выйшлі на сувязь. Пра гэта паведаміла Вольга Румянцава, прадстаўніца клюбу «7 вяршыняў», які арганізоўваў тур.

Паводле Румянцавай, у раёне ўзыходжаньня групы альпіністаў, у складзе якой ідуць расейскія чыноўнікі, «няма ні штормаў, ні іншых падобных праблем», сувязь з групай падтрымліваецца праз гіда, а спадарожнікавыя тэлефоны дэпутаты адключылі для эканоміі батарэйкі.

Раней прэс-сакратар дэпутата Дзярждумы Аляксандра Сідзякіна паведаміў, што расейскія чыноўнікі ў Антарктыдзе не выходзяць на сувязь.

Тэмпэратура на кантынэнце цяпер упала да −45 градусаў, замест звычайных для гэтай пары году −10. Пік Вінсана, на які плянуюць падняцца дэпутаты, зьяўляецца вышэйшай кропкай масіву Вінсана — самых высокіх гор Антарктыды. Чыноўнікі зьбіраюцца ўсталяваць там сьцяг Расеі.

Гісторыя «зьнікненьня і выяўленьня» дэпутатаў выклікала вялікі водгук у сацыяльных сетках.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG