Афіша:
Абедзьве палаты Нацыянальнага сходу Беларусі зьбяруцца на пазачарговыя сэсіі, дзе плянуецца даць згоду на прызначэньне прэзыдэнтам прэм’ер-міністра і старшыні праўленьня Нацыянальнага банку.
Афіцыйнае адкрыцьцё сталага візавага цэнтру Вялікабрытаніі ў Менску. Пачатак у 12 гадзінаў.
У канфэрэнц-залі Асацыяцыі эўрапейскага бізнэсу (вул. Казлова, 7-35) адбудзецца «круглы стол» на тэму «Як выкарыстаньне беларускай мовы можа дапамагчы ў бізнэсе». Пачатак у 16 гадзінаў.
У галерэі «Лябірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца адкрыцьцё выставы, прысьвечанай 275-гадавіне зь дня нараджэньня славутага дзеяча ВКЛ Тадэвуша Рэйтана. Пачатак у 17 гадзінаў.
У гісторыі:
1919 — Марк Шагал заснаваў Віцебскую народную мастацкую вучэльню.
1943 — у ЗША скончанае будаўніцтва самага вялікага ў сьвеце адміністрацыйнага будынка — Пэнтагона.
1991 — у Менску заснаваны Нацыянальны дзяржаўны гуманітарны ліцэй.
1994 — прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан наведаў Беларусь з афіцыйным візытам.
2001 — Джымі Вэйлс і Лары Сэнгер стварылі Вікіпэдыю.
У памяці:
1891 — нарадзіўся Восіп Мандэльштам, расейскі літаратар, перакладнік
1908 — нарадзіўся Заір Азгур, беларускі скульптар.
1918 — нарадзіўся Гамаль Абдэль Насэр, лідэр эгіпэцкай рэвалюцыі, другі прэзыдэнт Эгіпту.
1919 — забітыя Роза Люксэмбург і Карл Лібкнэхт, нямецкія палітыкі, лідэры камуністычнага паўстаньня.
1929 — нарадзіўся Марцін Лютэр Кінг, лідэр барацьбы за грамадзянскія правы чарнаскурых амэрыканцаў.
1936 — нарадзіўся Янка Сіпакоў, беларускі пісьменьнік, перакладчык.
2000 — памёр Уладзімір Шыцік, беларускі пісьменьнік-фантаст.
Цытата:
І хоць мы сутыкаемся з цяжкасьцямі сёньня і будзем сутыкацца зь імі заўтра, у мяне ўсё ж ёсьць мара. Гэтая мара глыбока ўкаранёная ў амэрыканскай мары. Я мару, што аднойчы гэтая нацыя ўзьнімецца і будзе жыць у адпаведнасьці з сапраўдным сэнсам яе прынцыпу: «Мы лічым відавочным, што ўсе людзі створаныя роўнымі».
Марцін Лютэр Кінг, з прамовы «У мяне ёсьць мара»