Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Эўразьвяз асудзілі напад на пасажырскі аўтобус ва Ўкраіне


Эўрапейскі Зьвяз і Злучаныя Штаты асудзілі рост гвалту ва ўсходняй Украіне пасьля таго, як прынамсі 12 чалавек былі забітыя ў выніку патрапляньня ракеты ў пасажырскі аўтобус.

Кіраўнік філіялу МУС Украіны ў Данецкай вобласьці Вячаслаў Аброськін заявіў позна ўвечары 13 студзеня, што колькасьць ахвяр дасягнула 12 пасьля таго, як мужчына і жанчына памерлі ў бальніцы. У момант атакі аўтобус знаходзіўся на блёк-посьце ўкраінскай арміі.

Лідэры паўстанцаў адмаўляюць сваю адказнасьць за напад.

У Вашынгтоне прэс-сакратар Дзярждэпартамэнт Марыя Гарф заявіла, што напад на аўтобусе і інтэнсіўныя баі вакол міжнароднага аэрапорту Данецк былі «ўсяго толькі апошнімі абуральнымі парушэньнямі абавязаньняў, узятых на сябе прарасейскімі сэпаратыстаў.»

У Брусэлі прэсавая сакратарка Фэдэрыкі Магерыні эўракамісаркі ў галіне зьнешняй палітыкі, сказала, што рост гвалту на ўсходзе Ўкраіны падкрэсьлівае неабходнасьць выконваць пагадненьне аб спыненьні агню, дасягнутага ў Менску ў верасьні мінулага году.

Прэзыдэнт Украінскай Пётар Парашэнка асудзіў напад і сказаў, што паўстанцам «давядзецца адказваць за гэтыя сьмерці». Парашэнка таксама паабяцаў падпісаць указ аб разгортваньні дадатковых войскаў на лініі фронту.

Расея ня выпусьціла афіцыйнай заявы, але прадстаўнік МЗС заявіў агенцтву ІТАР-ТАСС, што напад аўтобус стаў «іншым злачынствам вайскоўцаў Кіева».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG