Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У палёце


П’ер Агюст Рэнуар, «Новы Мост», 1872

П’ер Агюст Рэнуар, «Новы Мост», 1872

Шчасьце — гэта калі ёсьць чалавек, якога можна пасадзіць насупраць і слухаць гадзіны напралёт, а потым гадзіны напралёт гаварыць, а потым зноў слухаць... А потым насіць гэта ў сабе як тайнае захапленьне. Яшчэ б знаходзіць часьцей гэтыя гадзіны, выкрадаць іх у сьпешцы, прысвойваць. Таму што вечна ўсё бягом-бягом... Прыяжджаю кожны раз зь Менску і толькі ўспамінаю вочы людзей і як шмат не пасьпела кожнаму сказаць. І ўсё роўна — я такая шчасьлівая цяпер ад таго, што камусьці і са мной можа быць добра. Дзіўна мне, лётаю.

Наста Кудасава

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас maksymiukj@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.

XS
SM
MD
LG