Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ісламскія радыкалы расстралялі «расейскіх шпіёнаў»


Баевікі экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» распаўсюдзілі відэазапіс, на якім паказаны хлопчык, што забівае двух мужчын, пра якіх паведамляецца, што яны расейскія шпіёны.

7-хвіліннае відэа ўключае ў сябе допыты двух мужчын, якія сьцьвярджаюць, што яны праніклі ў ісламісцкай групоўкі ў Сірыі па даручэньні Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі (ФСБ).

Відэа, у якім гучаць галасы, якія размаўляюць па-расейску, заканчваецца пасьля паказу хлопчыка, які забівае мужчын стрэламі ў патыліцу, калі яны стаяць на каленях. Абодва меркаваных шпіёна гавораць па-расейску. Адзін паведамляе, што ён з Казахстана.

Іншы не падае сваю нацыянальную прыналежнасьць, але кажа, што працаваў у ФСБ ў самой Расеі за восем месяцаў да прыбыцьця ў Сірыю.

ФСБ адмовілася пракамэнтаваць гэтае відэа.

XS
SM
MD
LG