Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калядныя цары прайшліся па Семежаве


У вёсцы Семежава правялі абрад Калядныя Цары. Ён зьяўляецца ўнікальным, бо праводзіцца толькі ў адзіным месцы і ўключаны ў сьпіс культурнай спадчыны ЮНЭСКА.

Гісторыя абраду «Калядныя цары» вядзе пачатак з XVIII стагодзьдзя, калі недалёка ад вёскі Семежава стаялі часткі расейскай царскай арміі. Як сьведчыць мясцовае паданьне, у дні сьвяткаваньня Новага году па старым стылі (Юліянскі каляндар) салдаты і афіцэры хадзілі па дварах, паказваючы вясёлае прадстаўленьне, за што гаспадары адорвалі іх пачастункам. Пасьля таго, як атрад пакінуў вёску, мясцовыя жыхары ня толькі захавалі традыцыю, але і разьвілі яе ва ўнікальнае каляднае дзейства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG