Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Полацку загінуў чалавек, пасьлізнуўшыся на лёдзе


Паводле іхных сьведчаньняў, 13 студзеня ў пачатку на 8-ю раніцы, мужчына гадоў 40-45 сьпяшаўся на аўтобус. На транспартным прыпынку па вуліцы Кастрычніцкай, каля крамы «Дыёніс», што насупраць аўтавакзала, ён пасьлізнуўся і моцна ўдарыўся галавой.

Мінакі спрабавалі яму дапамагчы, вырашыўшы, што ён толькі страціў прытомнасьць. Выклікалі хуткую дапамогу, але чалавек памёр, так у сьвядомасьць і не прыйшоўшы.

Жыхары Полацку апавядаюць пра гэты няшчасны выпадак, падкрэсьліваючы дзьве акалічнасьці, якія іх найбольш абурылі. Першая — што нябожчык праляжаў на вуліцы каля дзьвюх гадзінаў — на вачах у тым ліку і ў дзяцей, якія тым часам ішлі ў школу. Другая — гэта нездавальняючая праца гарадзкіх камунальных службаў: заледзянелыя ходнікі ў Полацку мала дзе пасыпаны пяском, іх кепска чысьцяць, што стварае асаблівую небясьпеку ў цяперашняе надвор’е.

Папрокі за дрэнную прыборку горада выглядаюць яшчэ больш абгрунтаванымі праз тое, што якраз з 12 студзеня ў Віцебскай вобласьці абвешчаны месячнік забесьпячэньня бясьпечных умоваў працы ў зімовы пэрыяд. Падчас яго мусілі быць арганізаваныя «неабходныя працы па расчыстцы ад сьнегу і лёду будынкаў і дахаў, тэрыторый і камунікацый».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG