Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Я — Валнаваха» — украінцы заклікаюць сьвет да салідарнасьці


12 мірных жыхароў загінулі і 16 параненыя ў выніку трапляньня ракеты ў аўтобус на ўсходзе Ўкраіны ў аўторак, 13 студзеня.

Гэта адбылося паблізу ўкраінскага КПП каля горада Валнаваха, што ў 35 кілямэтрах на паўднёвы захад ад Данецка. Трагедыя ўскалыхнула сацыяльныя сеткі — украінцы выказваюць спачуваньні сваякам загінуўшых і дзівяцца, на іх думку, павольнай рэакцыяй першых асоб.

Паводле паведамленьняў, аўтобус перавозіў цывільных пасажыраў з горада Марыюаля, што знаходзіцца на ўзьбярэжжы Азоўскага мора.

Некаторыя карыстальнікі сацыяльных сетак зьвярнулі ўвагу на тое, што колькасьць пасажыраў у расстраляным аўтобусе была такой жа, як і колькасьць загінулых супрацоўнікаў рэдакцыі сатырычнага часопіса «Шарль Эбдо» ў Францыі ад куль тэрарыстаў.

Нагадаем, сьвет выказваў спачуваньне французам, дадаючы да сваіх паведамленьняў у сацыяльных сетках хэштэг #CharlieHebdo і #JeSuisCharlie.

Інфармацыя аб трагедыі ускалыхнула сацыяльныя сеткі і справакавала спантанны твітэр-шторм з тэгам #JeSuisVolnovakha. Далучыліся да акцыі салідарнасьці і карыстальнікі сеткі Facebook.

«10 чалавек былі забітыя падчас рускай тэрарыстычнай атакі. Я не бачу хэштэг #JeSuisVolnovakha па ўсім інтэрнэце », — піша адна з карыстальніц сацыяльнай сеткі Twitter.

На месца ад ракеты «Град» загінулі 10 пасажыраў аўтобуса. У шпіталі ад раненьняў, панесеных з прычыны абстрэлу сэпаратыстамі пасажырскага аўтобуса пад Валнавахай Данецкай вобласьці, памерлі ўжо два чалавекі, мужчына і жанчына, паведаміў у аўторак вечарам начальнік галоўнага ўпраўленьня МУС Украіны ў Данецкай вобласьці Вячаслаў Аброськін.

Пракуратура Данецкай вобласьці па факце абстрэлу адкрыла крымінальную вытворчасьць па артыкуле «тэрарыстычны акт».

XS
SM
MD
LG