Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асноўны беларускі экспарт у Расею ўпаў на мільярд даляраў


Экспарт дзесяці асноўных беларускіх тавараў у Расею ў студзені-лістападзе 2014 года у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2013 года скараціўся на мільярд даляраў.

Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва БелаПАН са спасылкай на міністэрства статыстыкі.

У лістападзе 2014 году ў параўнаньні з кастрычнікам валютныя паступленьні (выручка) ад экспарту беларускіх тавараў у Расію зьнізілася на 266,8 млн. даляраў да 1 млрд. 76,2 млн. даляраў.

Тавар

Скарачэньне экспарту, у мільёнах даляраў

Трактары і седлавыя цягачы

172,5

Малако і вяршкі

166

Грузавыя аўтамабілі

145,9

Шыны

117,8

Машыны для ўборкі сельгаскультураў

88,7

Мэталапрадукцыя — стальныя пруткі

83,3

Каўбаса і мясныя прадукты

70,4

Сьвініна

60,8

На думку экспэртаў, зьніжэньне валютных паступленьняў ад экспарту беларускіх тавараў у Расею абумоўленае шэрагам прычын, у тым ліку паскарэньнем тэмпаў дэвальвацыі расейскага рубля ў чацьвёртым квартале 2014 году, у выніку чаго экспартная выручка Беларусі ў даляравым вымярэньні стала памяншацца.

Акрамя таго, увосень 2014 году многім беларускім вытворцам мяса-малочнай прадукцыі былі забаронены пастаўкі на расейскі рынак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG