Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Парыжы разьвіталіся з забітымі ў нападах паліцыянтамі


Францускі прэзыдэнт Франсуа Алянд каля труны на цырымоніі разьвітаньня з забітымі паліцыянтамі.

Францускі прэзыдэнт Франсуа Алянд каля труны на цырымоніі разьвітаньня з забітымі паліцыянтамі.

У Парыжы адбылася цырымонія разьвітання з трыма паліцэйскімі, якія загінулі на мінулым тыдні ў выніку нападаў ў францускай сталіцы.

На мерапрыемстве прысутнічаў прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд, які сказаў, што «яны памерлі, каб мы маглі жыць свабоднымі».

Двое паліцыянтаў загінулі падчас нападу на офіс сатырычнага выданьня Charlie Hebdo 7 студзеня, а адну паліцыянтку забіў на наступны дзень нападнік на кашэрную краму ў Парыжы. Іх пасьмяротна ўзнагародзілі ордэнам Ганаровага легіёну.

Сёньня ж у Ерусаліме адбылося пахаваньне чатырох чалавек, якія загінулі пры нападзе на кашэрную краму. Іх целы зранку даставілі на самалёце ў Ізраіль.

Міністар экалёгіі Францыі Сэгален Руаяль, якая прадстаўляе афіцыйны Парыж на пахаваньні ў Ерусаліме, заявіла, што антысэмітызму няма месца ў францускім грамадзтве.

Францускія паліцыянты нясуць труны загінулых калегаў на цырымоніі разьвітаньня ў Парыжы 13 студзеня

Францускія паліцыянты нясуць труны загінулых калегаў на цырымоніі разьвітаньня ў Парыжы 13 студзеня

Прэм'ер-міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу (справа) выступае на цырымоніі разьвітаньня ў Ерусаліме з чатырма забітымі ў Францыі

Прэм'ер-міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу (справа) выступае на цырымоніі разьвітаньня ў Ерусаліме з чатырма забітымі ў Францыі

XS
SM
MD
LG