Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Harotnica прэзэнтавала дэбютны альбом і ладзіць канцэрт-выставу (аўдыё)


Гурт з Валерыяй Валадзько на вакале запісала ўрэшце першы альбом за восем год існаваньня каманды.

Да запісу дыску пад назваю «Гвалт» музыкі ішлі доўгі час. Пісалі альбом больш за год на студыі «Осмос», запіс скончылі пры канцы 2014. Рэліз адбыўся 13 студзеня на сайце «Еўрарадыё».

У дыск увайшло восем песень у стылістыцы панк-року, ска, рэгі ды альт-року. Усе песьні за выключэньнем «Wind» – выконваюцца на беларускай мове. У дыск увайшлі і вядомыя наведнікам Tuzin.fm песьні «Фінка» і «Невылечны». Салістка каманды Валерыя Валадзько адзначыла ў камэнтары tuzin.fm: «Разыначка нашай працы ня толькі ў музыцы, але і ў тым, што на кожную зь песень мастакі стварылі арыгінальную ілюстрацыю. Такім чынам, у нас атрымалася восем карцінак аўтарства Жаны Капусьнікавай, Мішы Гуліна, Аксаны Лакозы, Міці Пісьляка, Руслана Вашкевіча, Мікалая Яруніна, Валіка Благадава і Ларысы Баўге. Дзякуй ім усім!»

Жывая прэзэнтацыя «Гвалту» у фармаце канцэрту-выставы адбудзецца 24 студзеня ў менскім бары «ДК». Гурт будзе рады прадставіць сваю праграму і ў іншых гарадах і адкрыты для кантактаў.​

Tuzin.fm

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG