Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прарасейскія баявікі зьнішчылі дыспетчарскую вышку ў аэрапорце Данецка


Паводле словаў байцоў украінскага войска, сёньня ў Данецкім аэрапорце не сьціхаюць перастрэлкі з самай раніцы, па ўкраінскіх пазыцыях працуе артылерыя.

Архіўнае фота дыспетчарскай вежы аэрапорта.

У выніку баявых дзеяньняў, баявікамі ў Данецкам аэрапорце цалкам разбураная дыспетчарская вышка, як перадае інфармацыйнае агенцтва УНІАН

Пра гэта спачатку паведамілі ўкраінскія вайскоўцы, якія ўтрымліваюць пазыцыі на мэтэавышцы, а затым пацьвердзіў камандзір 1-й штурмавой роты ўкраінскага дабраахвотніцкага корпуса «Правы сэктар».

«Візуальна вышкі няма. Дым у раёне новага тэрмінала», — адзначаюць відавочцы ў сацыяльных сетках.

Фота пасьля разбурэньня вежы.

Паўразбураная дыспетчарская вышка была сымбалем абароны Данецкага аэрапорта, які ўтрымліваецца ўкраінскімі вайскоўцамі з траўня мінулага года нягледзячы на амаль штодзённыя атакі з выкарыстаньнем танкаў і артылерыі, якія працягваюцца і пасьля менскай дамовы аб замірэньні, дасягнутай летась у верасьні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG